Усё, што трэба ведаць пра Чарнобыльскі шлях — 2018
Увечары 26 красавіка ў Менску прайшлі шэсьце і мітынг, прысьвечаныя 32-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Чарнобыльскі шлях стаў пачаткам кампаніі супраць будаўніцтва Беларускай АЭС: штомесяц у гарадах Беларусі будзе праходзіць «Астравецкі шлях».