Барысаў. Стадыён. Чарга. Перада мной АМАПавец даглядае інтэлігентнага выгляду ўкраінскага фаната. Расхлябаныя рухі, хамскі тон, зьдзеклівыя інтанацыі. Сабак дрэсіруюць, па-мойму, з большай павагай:
— Ручки подыми! Быстрее! Что стал! Повернись!
Украінец стаіць троху разгублена. Вядома, у чужой краіне Беларусь абурацца ня будзеш. Мне якраз баяцца можна менш. Я грамадзянка Беларусі, з працы ня звольняць, дый непаўналетняе дзіця дае «ахоўную грамату» ад «сутак». Таму ўмешваюся і раблю заўвагу, што працэдуру агляду можна праводзіць лагадней. Читать дальше...