Сьвята не для траваядных
Калісьці 1 траўня ў сьвеце было днём суворым і баявітым. Кшталту Чарнобыльскага шляху сярэдзіны 90-х. Нават кроў лілася. Парушаючы ўсе магчымыя забароны людзі працы выходзілі на далёка не санкцыянаваныя мітынгі й дэманстрацыі, каб нейкім чынам адфарматаваць наяўныя сацыяльныя варункі пад свае часам сьмелыя, часам сьціплыя пажаданьні.