Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News
Декабрь
2014

Воля да сьмерці

0
Воля да сьмерці

У палаце я ляжаў зь пяцьцю іншымі хворымі. Шпіталь называўся St.Mary’s Hospital. Ён мясьціўся побач зь лёнданскім вакзалам Пэдынгтан. Яго таксама можна было назваць вакзалам: нехта прыбываў, нехта выбываў — на гэты або на той сьвет. Шпіталь шанаваў свае традыцыі і імёны герояў — выдатных мэдыкаў. У іх гонар былі названыя палаты і аддзяленьні, іх імёны і заслугі ўвечнівалі на мэмарыяльных таблічках і дошках, што віселі на сьценах. Гэта мусіла ўсяляць веру ў аздараўленьне, але не ўсяляла: у вялікіх мэдыкаў, усіх без выключэньня, на таблічках былі дзьве даты — нараджэньня і сьмерці.

Побач са мной ляжаў стары Джэфры, колішні службовец Форын Офісу. Першы тыдзень мы жыва размаўлялі. Ён добра ведаў гісторыю дыпляматыі, сьмешна вымаўляў выкапнёвыя імёны «Літвіноф», «Молотоф», «Майскі». Але пакрыху ён страціў цікавасьць да размоваў. І ня толькі да размоваў. Есьці яму больш не хацелася. Піў ён толькі з лыжачкі, празь сілу. За некалькі дзён да сьмерці перастаў адрозьніваць дзень ад ночы, і на ўсе просьбы блізкіх і санітарак адкусіць яблык або праглынуць лыжку ягурту адказваў стомленым рукам павекаў. Ягоны слоўнікавы запас скурчыўся да аднаго слова: «Sleep». За два дні да сьмерці Джэфры перавялі ў каралеўскую адзіночную палату, дзе ён і заснуў апошнім сном. Магчыма, пасьля гэтага ён зноў стаў сам сабой: службоўцам Міністэрства тагасьветных спраў. Дзякуючы Джэфры я зразумеў, што параўнаньне сну зь сьмерцю зусім ня вобраз: паміраючы, чалавек свой стан і сапраўды ўспрымае як сон, засынаньне. Не дарма ёсьць нешта жалобнае ў выразе «адыход да сну». Яшчэ дзякуючы Джэры я зразумеў, што такое воля да сьмерці. Мы, пяцёра яго супалатнікаў, прагна глыталі лекі, сокі, ростбіфы, вывараную ангельскім кухарам гародніну, а Джэфры выдыхаў толькі адно слова: «Sleep...»

Я часта прыгадваю Джэфры, калі думаю пра «волю да сьмерці». Ці закладзеная гэтая воля ў мове, у мовах? Ёсьць жа мовы, якія называюць «мёртвымі». Чаму ад некаторых і сьледу не засталося, а іншыя прарасьлі руньню ў маладых мовах? Чаму ў эўрапейскіх мовах жывуць у добрым здароўі «мёртвыя» лацінская і грэцкая? Мовазнаўцы ведаюць адказ, але, думаю, гэты адказ слушны толькі часткова. Думаю, што «воля да жыцьця» і «воля да сьмерці» ўласьцівыя ня толькі людзям, але і мовам.

А народы? Томас Ман называў грэкаў і рымлянаў шалапутамі і ставіў ім у прыклад яўрэяў, якія адолелі гістарычную і фізычную сьмерць. Што мацнейшае ў ірляндцах, расейцах, камбаджыйцах — воля да жыцьця або воля да сьмерці?

У St. Mary’s Hospital нас было шасьцёра. Пяцёра выжылі.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин исключил запрет для самокатчиков ездить по тротуарам в Москве


Спорт в России и мире
Москва

Чья компания сильнее всех?


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Казахстанец совершил фантастический рывок в рейтинге ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Станислав Кондрашов Telf AG: Китай стремиться к экологически чистому производству





Путин в России и мире
Москва

Санкт-Петербург не смог обойти Москву в рейтинге жизни населения


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский объяснил, почему не хочет приглашать РФ на «саммит мира»


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Юлия Савичева

«Прыгала, как сумасшедшая»: Юлия Савичева рассказала об исполнении давней мечты в шоу «УТРО. ТНТ»



Москва

МИД: РФ пока не получила приглашение от Франции на 80-летие высадки союзников

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net