Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News
Март
2014
1 2 3 4 5 6 7 8
9
10 11 12 13
14
15 16 17 18 19 20 21
22
23 24 25 26 27 28 29 30 31

Якая недарэчная імпэрыя

0
Якая недарэчная імпэрыя

Есьць прапанова: а давайце спынім размовы пра трэцюю сусьветную вайну, станаўленьне новае імпэрыі і канец сьвету. Бо дзе падставы? Возьмем, напрыклад  тэзіс пра імпэрыю. Ён як ніколі актуальны і ў самой Расеі. Ўсе гэтае нэаэўразійства, разьвіцьцё тэорыі “вялікай прасторы” Карла Шміта… Прыгледзімся, і пабачым: уся постсавецкая гісторыя сьведчыць пра недарэчнасьць прэтэнзіяў Расеі на стварэньне новай імпэрыі.

За гучнымі лёзунгамі, падтрымкай сэпаратыстаў, высілкамі дыпляматаў ды пераможнымі войнамі ёсьць рэчаіснасьць: улады Расеі ня здольная цалкам кантраляваць нават карузьлікавыя, быццам бы марыянэтачныя і быццам бы прарасейскія рэжымы нават на тых тэрыторыях, якія, адхапіўшы у суседзяў, далучылі да сфэры свайго уплыву, да “рускай прасторы”.

Гэтыя тэрыторыі не ператвараюцца ў “кропкі росту”, разьвіцьця імпэрыі, не працуюць на павялічэньне яе эканамічнай і палітычнай моцы. Наадварот, у сытуацыі, калі для мадэрнізацыйнага рыўка краіне патрэбная канцэнтрацыя ўсіх рэсурсаў і іх эфэктыўнае выкарыстаньне, новыя тэрыторыі адцягваюць гэтыя рэсурсы на сябе і спажываюць іх з нулявой эфэктыўнасьцю, папросту праядаюць. Новыя ўскрайкі “імпэрыі” ўяўляюць з сябе напаўкрымінальныя анклявы, зоны засваеньня расейскіх бюджэтных грошай у інтарэсах мясцовых эліт і іх куратараў – расейскіх чыноўнікаў нават ня першага, а другога-трэцяга-чацьвёртага шэрагу і зьвязаных зь імі бізнэс-структураў.

Узгадаем. Колькі гадоў ва ўладзе ў Прыднястроўі знаходзіўся клян Ігара Сьмірнова? Паразытуючы на расейскім газе (за які самі не плацілі, але насельніцтву прадавалі, а грошы пераводзілі на рахункі ў банк Сьмірнова-малодшага). Робячы махінацыі з грашыма, якія Расея пераводзіла ў якасьці даплаты мясцовым пэнсіянэрам. Прадаючы па яўна заніжаным кошце энэргетычныя актывы блізкім да клану бізнэсоўцам.

Паўднёвая Асэтыя, “незалежная” дзяржава, бюджэт якой усе апошнія гады на 90-95% фармуецца з расейскай фінансавай дапамогі. У 2011 годзе Эдуард Какойты празь нежаданьне адыходзіць ад улады, на чым настойвала нават Масква, справакаваў грамадзянскае супрацьстаяньне і ледзьве не вайну у рэспубліцы, дзе жыве ня больш за сорак тысячаў чалавек. Усё – каб не губляць кантроль над расейскімі грашыма. Дарэчы, 5,6 мільярдаў рублёў у гэтым годзе. Калі пералічыць на кожнага жыхара, атрымліваецца па 140 тысячаў рублеў (4 тысячы даляраў) – узровень датацыяў, якога не дасягае ніводзін з расейскіх рэгіёнаў.

Абхазія менш залежыць ад расейскай дапамогі (2,6 млрд з 6,1 млрд даходнае часткі бюджэту) а таму і ў дачыненьнях з “мэтраполіяй” можа дазволіць сабе крыху больш. Напрыклад, колькі гадоў, нягледзячы на настойлівыя патрабаваньні Масквы, не здымаць забарону на продаж грамадзянам Расеі зямлі і нерухомасьці. Ці не вяртаць тым жа расейцам іх уласнасьць, якой яны пазбавіліся, калі беглі ад грамадзянскай вайны, а іх дамы і кватэры захоплівалі мясцовыя жыхары. Красьці расейскія грошы (напрыклад, у 2010 годзе расейскія рэвізоры падлічылі, што скрадзена 348 мільёнаў рублёў з 1,2 млрд дапамогі). Расея нават ня можа спакойна пабудаваць уласную амбасаду ў Абхазіі – праз спрэчку за кантракты на будаўніцтва ў мінулым годзе ў Сухумі застрэлілі расейскага дыплямата Дзьмітрыя Вішэрнева.

Ці вылучаецца Крым з гэтага шэрагу? Калі і так, то толькі памерамі. Кіеў датаваў рэгіён больш чым на мільярд даляраў у год. Расейскіх грошай паўвостраў праглыне значна больш і не падавіцца. Мяркую, спэцыялісты па «расьпілах» ужо зараз рыхтуюцца да “крымскай кампаніі”.

Яшчэ Крым чакае вялікі перадзел уласнасьці, бо на дадзены момант амаль усе прыкметныя мясцовыя прадпрыемствы належаць людзям, якія зацікаўленыя ў добрых стасунках з Кіевам, ці самі есьць новай уладай - алігархам Рэнату Ахмэтаву і Дзьмітрыю Фірташу (ён ужо заклікаў да байкоту рэфэрэндуму), паплечнікам Юліі Цімашэнкі Канстанціну Жавага і Андрэю Сенчанку, аднаму з лідэраў “памаранчавай рэвалюцыі” Давіду Жваніі і г.д. Толькі перадзел гэты ня будзе мець ніякага дачыненьня да стварэньня новай расейская імпэрыі. Бо на першым месцы грошы, а не ідэалёгія.

Вядома ж, і Савецкі Саюз у свой час, будуючы сусьвет сацыялізму, ня грэбаваў тым, што “купляў” “гістарычны выбар народу” той ці іншай краіны. Але хаця б час ад часу савецкія правадыры мелі справу не з выбітнымі пасрэднасьцямі, ахвотнікамі да грошай, а з асобамі. Фідель Кастра, Гамаль Насэр, Хо Шы Мін… І параўнайце гэтыя постаці-глыбы з іх “аналягамі” ў будынку новай расейская імпэрыі: Какойты, Канстанцінаў, Аксёнаў… “Ніхто” і “нішто” нават на фоне савецкіх “марыянэтак” узроўню Хонэкера ці Ярузэльскага. Адчуйце розьніцу і супакойцеся.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о Международном форуме инноваций БРИКС


Спорт в России и мире
Москва

«Молитесь, друзья»: сын олимпийского чемпиона Ивана Стретовича погиб во время родов в Новосибирске


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Рахимова прошла во второй круг турнира WTA в Рабате на отказе Таунсенд


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Российский рынок одноразовой биоразлагаемой посуды: итоги 2023 г., прогноз до 2027 г.





Путин в России и мире
Москва

Путин: РФ продолжит взаимодействие с Ираном как при Раиси


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский объяснил, почему не хочет приглашать РФ на «саммит мира»


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Брановицкий

Продвижение Музыки. Раскрутка Музыки. Продвижение Песни. Раскрутка Песни.



Москва

Мучается от боли. Новые факты о нападении афганца на студентку в Москве

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net