80 гадоў таму адбылася бітва пад Монтэ-Касына, у якой загінулі 264 жаўнеры-беларусы
Бітву пад Монтэ-Касына называюць самай крывавай паміж заходнімі хаўрусьнікамі зь нямецкім Вэрмахтам. Монтэ-Касына — гэта мястэчка паміж Рымам і Нэапалем, за 120 км ад італьянскай сталіцы, побач зь якім на скалістай гары знаходзіцца адзін з найстарэйшых у Эўропе кляштараў.