У Літве заснавалі «Рух супраць Астравецкай АЭС»
Грамадзкі рух супрацьдзеяньня праекту будаванай Беларусьсю побач зь літоўскай мяжой і за 50 км ад Вільні Астравецкай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) створаны ў Літве. Рашэньне аб гэтым было зацьверджана ў суботу на ўстаноўчым пасяджэньні ініцыятыўнай групы.