На сустрэчу Пампэо з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці не запрасілі апазыцыйных палітыкаў
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо 1 лютага ў Менску сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцам Алесем Бяляцкім, старшынём офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргеем Драздоўскім, страшынём Беларускага хэльсынскага камітэту Алегам Гулакам і старшынёй ТБМ Аленай Анісім.