Палестына заявіла аб спыненьні ўсіх дачыненьняў з Ізраілем і ЗША
Прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас абвясьціў у суботу аб спыненьні ўсіх дачыненьняў з Ізраілем і ЗША, у тым ліку ў сфэры бясьпекі. Адпаведную заяву ён зрабіў у Каіры на экстраным пасяджэньні кіраўнікоў МЗС Лігі арабскіх дзяржаваў (ЛАГ).