Фінальнае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце Трампа адбудзецца 5 лютага
Сэнат ЗША правядзе фінальнае галасаваньне ў справе аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа 5 лютага. За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі пасьля таго, як сярод сэнатараў не хапіла галасоў для выкліку новых сьведкаў у справе.