240-гадовая капліца ў Мягунах
Яе фундатары — паны Чаховічы, якія мелі свой маёнтак паміж азёрамі Вялікія і Малыя Сурвілішкі. У савецкі час капліца знаходзілася ў занядбаным стане, аднак дзякуючы руплівасці ксяндза Яна Шуткевіча і мясцовых жыхароў у 90-я гг. ХХ ст. яна была адноўлена. У 2004-м вернікі ўрачыста адзначылі 220-годдзе з моманту яе ўзвядзення.
Узгадваючы пра Мягуны, нельга не назваць і такі дзіўны факт: у 1615 годзе тут адбылася расправа на вогнішчы з мяркуемай ведзьмай і яе «паплечнікамі».
Фота © Georges von Karnitski |Фота © Аляксандар Шымбалёў