Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Postavy.of.by (Поставы)
Февраль
2024
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29

Едзем у Паставы. І не толькі па сыр…

0

          Раней сыр Мааздам з вялікімі дзіркамі і саладкавата-арэхавым смакам прывозілі з-за мяжы. Цяпер яго выпускаюць і ў Беларусі, у прыватнасці, на Пастаўскім малочным заводзе, прадукцыя якога вядомая пад брэндам «Паставы гарадок».

У палацы Тызенгаўзаў размешчаны адзін з карпусоў бальніцы.

Многія турысты, калі наведваюць 20-тысячны раённы цэнтр у Віцебскай вобласці, абавязкова заходзяць у фірменны магазін малаказавода, дзе акрамя Мааздама можна купіць і «Пармезан гранд», і «Вільно», і «Мармуровы».

І ўсё ж не столькі сырам, колькі гісторыяй і архітэктурай прывабілі нас старажытныя Паставы, якія толькі на 21 год маладзейшыя за Маладзечна.

Мядзведзь па суседстве з фантанам і помнікам Леніну

У выхадны дзень мы без цяжкасцей прыпаркаваліся прама ў цэнтры, на плошчы Леніна. З яе і пачалося знаёмства з горадам. Раней плошча насіла назву Рыначнай. Яна адметная тым, што ў канцы XVIII стагоддзя італьянскі дойлід Джузэпэ дэ Сака ўзвёў тут адну з першых у Беларусі ансамблевую мураваную забудову, выкананую ў адзіным барочным стылі. Цікава, што мураванымі былі толькі фасады дамоў, астатнія сцены выкладалі з дрэва. Прыблізна трэцяя частка забудовы захавалася да нашых дзён. Калі абысці плошчу па перыметры, можна ўключыць фантазію і ўявіць, як тры стагоддзі таму выглядала тыповае беларускае мястэчка. Праўда, пластыкавыя вокны, сайдынг ды рознакаляровая фарба на сценах дамоў уносяць разнабой ва ўспрыманне плошчы як адзінага ансамбля…

У скверы ў цэнтры плошчы Леніна мірна суседнічаюць выява вялізнага вясёлага мядзведзя з бочкай мёду, сучасны фантан у выглядзе жанчыны (сімвал маці-Радзімы з сонцам у руках), помнік Ільічу, ад якога літаральна некалькі крокаў да Свята-Мікалаеўскай царквы 1894 года пабудовы. Непадалёк знаходзіцца і велічны неагатычны касцёл Святога Антонія Падуанскага з чырвонай цэглы, узведзены ў 1898-1904 гадах. Калі фатаграфаваць цэнтр Пастаў з боку возера, то ў кадр трапляюць абодва храмы, якія аберагаюць горад і яго жыхароў.

Турысты любяць фатаграфавацца з вясёлым мядзведзем на фоне старадаўняй забудовы.

Яшчэ адзін турыстычны аб’ект — адрэстаўраваны вадзяны млын XIX стагоддзя па вуліцы Чырвонаармейскай, у якім размяшчаецца дом рамёстваў «Стары млын».

Музей у аптэцы

На плошчы Леніна знаходзіцца адна з самых старых аптэк Беларусі. Раней гэта быў дом урача. Некалькі дзесяцігоддзяў калектыў аптэкі на чале з загадчыцай Жаннай Лагвіненка збіраў артэфакты, звязаныя з развіццём фармацэўтычнай справы на Віцебшчыне. Пасля рамонту ў частцы будынка быў створаны музей фармацэўтычнай службы. Аптэчная мэбля 200-гадовай даўніны, інструменты, посуд, аптэкарскія кнігі – усяго тут прадстаўлена больш за 200 экспанатаў. Гарманічна ўпісваюцца ў экспазіцыю фігуры правізараў. Пастаянна тут экскурсіі не праводзяцца, групы турыстаў загадзя дамаўляюцца наконт іх з кіраўніцтвам аптэкі.

У палацы Тызенгаўзаў – бальнічны корпус

Пашанцавала Паставам і ў тым, што тут захаваўся сапраўдны палац. Уладальнік мястэчка, паскрабій (на сучасны манер – міністр фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага Антоній Тызенгаўз пачаў будаваць яго ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Архітэктар усё той жа – Джузэпэ дэ Сака. На жаль, гаспадар не дажыў да заканчэння будаўніцтва, яго ў пачатку XIX стагоддзя завяршыў траюрадны пляменнік Антонія Канстанцін Тызенгаўз. Звонку палац захаваўся да нашага часу. Не можа не ўражваць яго велічны шасцікалонны борцік. Здаецца, па яго прыступках спусціцца чароўная дама… На самай справе, туды хадзілі людзі ў белых халатах: у палацы размешчаны корпус мясцовай бальніцы. Унутр не зойдзеш: спыняе грознае папярэджанне, што па прычыне інфекцыі ўваход забаронены.

На валуне ў парку адпачынку – шыльды з назвамі гарадоў-пабрацімаў Пастаў.

Ля палаца – рэшткі парку, у якім захавалася некалькі вытанчаных старадаўніх скульптур. У 2006 годзе, калі ў райцэнтры праходзіў Дзень беларускага пісьменства, быў устаноўлены помнік Канстанціну Тызенгаўзу. Ён быў вядомым арнітолагам, яго сістэмай класіфікацыі птушак спецыялісты карыстаюцца і сёння.

У 2006 годзе ля будынка былога палаца ўстаноўлены помнік Канстанціну Тызенгаўзу.

З 2014 года ў падвальным памяшканні палаца знаходзіцца экспазіцыя краязнаўчага музея. Мы не маглі прайсці міма. Цана ўваходнага білета ўразіла: усяго паўтара рубля. Праўда, карткай разлічыцца немагчыма, толькі наяўнымі. У выхадны дзень акрамя нас тут наведвальнікаў не было, пад арачнымі зводамі гуляла рэха… Частка музейнай экспазіцыі прысвечана Канстанціну Тызенгаўзу і яго сям’і. Яго жонка Валерыя нарадзіла чацвярых дзяцей, яна памерла зусім маладой – у 36 гадоў. Канстанцін сабраў велізарную калекцыю птушак, якая налічвала некалькі тысяч экзэмпляраў. Ён сам рабіў чучалы птушак, стварыў таксідэрмічную майстэрню.

У музейнай экспазіцыі выявы Канстанціна Тызенгаўза і яго жонкі Валерыі, якія назіраюць за работай таксідэрміста.

Нечакана для сябе ў музеі мы атрымалі «прывітанне» Маладзечаншчыне. Аказваецца, вядомая пісьменніца, уладальніца маёнтка ў нашым Гарадзілаве Габрыэля Пузына была пляменніцай Канстанціна Тызенгаўза, пакінула свае ўспаміны пра яго. Партрэт Габрыэлі таксама сярод экспанатаў музея.

Частка экспазіцыі прысвечана Пастаўскай школе парфорснага палявання (з ганчакамі, якія заганялі звяроў да іх поўнай знямогі), якая дзейнічала як філіял Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школы. Спісы навучэнцаў, гасцей, запрошаных на паляванне, фотаздымкі, рэдкая піўная бутэлька з вузкім горлам, макет палаца – кожны экспанат цікавы, адкрывае новыя старонкі гісторыі.

Стыльна аформлена экспазіцыя, прысвечаная Першай сусветнай вайне, кожны экспанат якой вымушае спыніцца і задумацца. Напрыклад, медальёны загінулых салдат, знойдзеныя ў час раскопак. На іх пазначаны толькі нумар палка, а імёны воінаў так і засталіся невядомымі… У цэнтры залы – спісы землякоў, якія ваявалі ў Першай сусветнай.

ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ

  • На тэрыторыі Пастаў знаходзіцца шэсць вадаёмаў: дзве сажалкі на рацэ Мядзелка, азёры Чорнае і Круглае (Паркавае), Задзеўскае (самае вялікае).

  • Наконт паходжання назвы Пастаў існуе некалькі версій. Згодна з адной для работы млына на рацэ зрабілі стаў (запруду), і вакол яго «па ставе» ішла забудова. Па іншай версіі, спакон вякоў у мястэчку было шмат ваенных, якія жылі «па ўставе».

  • Антоній Тызенгаўз адкрыў у Паставах мануфактуры па выпуску дываноў, карабельных ветразей, модных галаўных убораў, карэт і дыліжансаў.

  • У Паставах была створана першая ў Рэчы Паспалітай балетная школа.

Тэкст і фота: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.

з крыніцы: https://www.mgazeta.by/puteshestviya/item/11788-edzem-u-pastavy-i-ne-tolki-pa-syr.html

Loading






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о мерах поддержки предпринимательства в Москве


Спорт в России и мире
Москва

Инсайдер Карпов: "Спартак" выкупил Станковича у "Ференцвароша" за €200 тыс


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Ига Свёнтек

Свёнтек высказалась об акции протеста экоактивистов, выбежавших на корты Рима


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Сергей Собянин. Главное за день





Путин в России и мире
Москва

В этот день ровно 30 лет назад будущий президент Российской Федерации был гидом будущего короля Великобритании в экскурсии по Ленинграду


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Минск поддерживает Баку: планы по строительству агрогородка в Карабахе – ОБНОВЛЕНО




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

ABC: Зеленский недоволен результатами визита Блинкена в Киев


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Певец

Певец Юрий Лоза признался, что получает базовую пенсию в размере 16 тыс. рублей



Москва

Подмосковье поделилось опытом на всероссийском медицинском форуме

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net