Малады кітаец вывучыў беларускую мову. Даведаліся, як ён яе выкарыстоўвае
Мы неяк прызвычаіліся, што пачуць беларускую мову можна выключна ад сваіх суайчыннікаў. Але як вам такое: за межамі нашай краіны — ад Бразіліі да Японіі — хапае тых, хто цудоўна валодае беларускай. І гэта не грамадзяне Рэспублікі Беларусь. У Дзень роднай мовы мы паразмаўлялі з замежнікамі і даведаліся, навошта яны вывучылі беларускую мову, як часта ёй карыстаюцца і якія словы прывялі іх у захапленне.