Як пісаць па-беларуску правільна: спасылкі і парады
Шчыра кажучы, мы вагаліся, ці варта рыхтаваць такі матэрыял, але, прагледзеўшы каментарыі пад папярэднім артыкулам на моўную тэму, вырашылі, што ўсё ж варта. З меркаваннем аднаго з чытачоў адносна таго, што «ў агульнадаступных месцах інструменты па беларускай мове не развіваюцца практычна ніяк», мы пагадзіцца не можам. Такіх інструментаў у інтэрнэце дастаткова, было б жаданне імі карыстацца. Ніжэй даём пералік з каментарыямі.