Ціханоўская правядзе шэраг сустрэч у Варшаве
8–10 студзеня Святлана Ціханоўская наведае Варшаву, дзе паўдзельнічае ў прыёме ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы.
8–10 студзеня Святлана Ціханоўская наведае Варшаву, дзе паўдзельнічае ў прыёме ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, а таксама сустрэнецца з кіраўнікамі абедзвюх палат польскага парламента, міністрамі замежных спраў, адукацыі і па справах Еўрапейскага саюза, парламентарыямі — членамі камісій па міжнародным справам, мэрам Варшавы і акрэдытаванымі ў польскай сталіцы кіраўнікамі дыпмісій.
Фота: prezydent.pl
Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка. Паводле яго інфармацыі, прапрацоўваецца таксама сустрэча Ціханоўскай з новым прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.