5 студзеня ў Варшаве адбудзецца Калядная вечарына
Калядная імпрэза адбудзецца на пляцоўцы “Chata Numinosum” (Jazdów 3/5, Warszawa). Пачатак 18.00.
Калядная вечарына адбудзецца ў Варшаве ў пятніцу, 5-га студзеня. На імпрэзу запрашаюцца як дарослыя, так і дзеці.
“Гасцей падзеі чакаюць тэматычныя песні, танцы, святочны стол і, безумоўна, паглыбленне ў абрады і традыцыі нашых продкаў”, – распавяла суарганізатарка вечарыны, прадстаўніца Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка Гапановіч.
– Для дарослых гэта будзе хутчэй успаміны – як рабілася ў іх на вёсцы, як рабілася ў іх гарадах. А для дзяцей гэта можа стаць наадварот, што яны першы раз у жыцці ўбачаць, што нешта такое адбываецца, нейкія козы, нейкія людзі, дарослыя пераапранаюцца, рагочуць і бавяцца адзін з адным як малыя дзеці.
Калядная імпрэза адбудзецца на пляцоўцы “Chata Numinosum” (Jazdów 3/5, Warszawa). Пачатак 18.00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя