Расея павялічвае колькасць тэхнікі і перагрупоўвае войскі
Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандр Сырскі расказаў, што расейцы працягваюць інтэнсіўныя наступальныя дзеянні на Купянскім і Бахмуцкім кірунках.
Сітуацыя на ўкраінскім фронце. Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандр Сырскі расказаў, што расейцы працягваюць інтэнсіўныя наступальныя дзеянні на Купянскім і Бахмуцкім кірунках і перагрупоўваюцца на Ліманскім напрамку.
Камандучы канстатуе, што ў цэлым праціўнік павялічыў выкарыстанне тэхнікі падчас наступаў для падтрымкі пяхоты. Для штурмаў актыўна прыцягваюцца падраздзяленні сфармаваныя з былых злачынцаў “шторм Z” і “Шторм V”.
Паводле Сырскага, акупанты прадаўжаюць перакідваць рэзервы з іншых кірункаў.
“Нашы воіны, нягледзячы на складаныя ўмовы, мужна трымаюць абарону і не даюць ворагу ісці наперад”, — падкрэсліў камандуючы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Генштаб УСУ