Малы і сярэдні бізнэс Падляшша атрымаў доступ да крэдытаў Еўрапейскіх фондаў 2021-2027 гг.
Падляшскае ваяводства падпісала пагадненне з прадстаўнікамі Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK) і фінансавымі партнёрамі. Мэта – выдзяленне крэдытаў ЕЗ малому і сярэдняму бізнэсу ў межах праграмы Еўрапейскіх фондаў для Падляшша на 2021-2027 гады.
Дырэктар Дэпартамента рэгіянальнага развіцця маршалкоўскай Управы Іаана Саросек запэўніла, што такі крэдыт можа атрымаць любы падляшскі прадпрымальнік.
Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
Крэдыты для прадпрымальнікаў ў межах праграмы Еўрапейскіх фондаў для Падляшша на 2021-2027 гады будуць выдавацца на льготных умовах. Фіксаваная працэнтная стаўка складае 2%, без дадатковых збораў і камісій. Тэрмін пагашэння будзе складаць да 7 гадоў. Максімальны памер крэдыту складзе 1,5 мільёна злотых.
Беларускае Радыё Рацыя