З магілы ксяндза Фалькоўскага ў Лідзе знік герб паўстання Каліноўскага
На магільным камені святара былі Пагоня, польскі белы арол і анёл. Цяпер месца выявы зацёртае.
З магілы ксяндза Фалькоўскага ў Лідзе знік герб паўстання Каліноўскага.
На магільным камені святара былі Пагоня, польскі белы арол і анёл. Цяпер месца выявы зацёртае.
У 1863-м ксёндз Адам Фалькоўскі заклікаў вернікаў далучыцца да паўстання. За гэта яго расстралялі царскія ўлады.
Дарэчы, вандалізм над магілай Адама Фалькоўскага пачаўся яшчэ даўно. У Расейскай імперыі царская паліцыя раскідвала камяні на магіле, а ў 1940 годзе крыж знішчылі савецкія ўлады. Толькі ў 2010-м крыж замянілі на камень з гербам, але і яго зацерлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spadczyna / Telegram