Серж Маньжыньскі: Мы робім і адчуваем важным тое, што рабілі раней
Актывіст распавядае, чым займаецца беларуская дыяспара ў Швецыі.
Вывучэнне беларускай мовы дзецьмі і дарослымі ды дапамога палітвязням і іх сем’ям у Беларусі. Такімі асноўнымі накірункамі працы занятыя зараз беларусы Швецыі.
Таксама ў дыяспары адбываюцца навагоднія да калядныя сустрэчы, – распавёў беларус Серж Маньжыньскі:
– Мы робім і адчуваем важным тое, што рабілі раней. Мы сустракаемся і падтрымліваем маральна адзін аднаго, запрашаем дзеячоў беларускай культуры, палітыкаў абмяркоўваць наша цяперашняе становішча Ў Беларусі, што мы можам зрабіць. Падтрымліваем пэўныя групы беларусаў у Беларусі: палітвязняў, іх сваякоў, дзетак, беларускіх ваяроў. Вось тое, што было раней важным, тое і зараз.
Суразмоўца дадаў, што ў цэлым важна таксама, у тым ліку ў Швецыі, працягваць трымаць у інфармацыйным парадку дня тэму Беларусі ды дапамагаць тым, хто застаецца на радзіме.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
.Фота: istockphoto.com