Шольц можа сёлета датэрмінова пайсці ў адстаўку
Пра гэта пішуць французскія СМІ.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц можа датэрмінова пайсці ў адстаўку ў 2024 годзе – піша La Repubblica.
Французскае выданне не называе крыніцы інфармацыі. Па дадзеных журналістаў, пераемнікам Шольца можа стаць міністр абароны Барыс Пісторыус, які нядаўна ўзначаліў рэйтынг самых папулярных нямецкіх палітыкаў.
Прычынай адстаўкі канцлера, піша La Repubblica, можа стаць скандал, які адбыўся яшчэ ў 2020 годзе з кампаніяй Wirecard і яе кіраўніком Янам Марсалекам (цяпер ён, як мяркуецца, хаваецца ў Маскве). У той час менавіта Шольц узначальваў федэральнае міністэрства эканомікі і адказваў за фінансавы рэгулятар, які не заўважыў найбуйнейшую ашуканскую схему ў гісторыі Нямеччыны з часоў Другой сусветнай вайны.
Олаф Шольц заўсёды адмаўляў сваю асабістую адказнасць за гэты фінансавы скандал. Пры гэтым нямецкае міністэрства эканомікі адхіліла просьбу абнародаваць змест сустрэч паміж Марсалекам і прадстаўнікамі ведамства.
Беларускае Радыё Рацыя