За мінулыя суткі 8 мігрантаў спрабавалі парушыць мяжу Беларусі і ЕЗ
Пабачыўшы польскіх памежнікаў, мігранты вярнуліся ўглыб тэрыторыі Беларусі.
У першы дзень новага года 8 мігрантаў спрабавалі парушыць польска-беларускую мяжу.
Аднак, пабачыўшы польскіх памежнікаў, мігранты вярнуліся ўглыб беларускай тэрыторы. Таксама за перавозку мігрантаў затрымалі двух грамадзян Расеі – чачэнцаў з нямецкім і польскім відамі на жыхарства, якія прыехалі забіраць восем грамадзян Афганістана, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
У Латвіі і Літве 1-га студзеня не было выяўлена спроб парушэння мяжы мігрантамі.