Добавить новость
123ru.net
Радыё рация
Март
2022
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25
26
27 28 29 30 31

Ён меў вялікае і неспакойнае сэрца…

0
Ён меў вялікае і неспакойнае сэрца…

Да 80-годдзя беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка, археолага, доктара гістарычных навук, прафесара Міхася Ткачова (1942-1992).

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў пра Міхася Ткачова сказаў так: “Ён меў вялікае і неспакойнае сэрца, якое балела шматлікімі болямі, але найперш – болем народным”. Сапраўды так. Міхась Ткачоў быў адданы патрыёт Беларусі, даследчык яе гісторыі, чалавек, які стаяў у першых шэрагах змагароў за аднаўленне незалежнасці нашай дзяржавы.

Ён нарадзіўся 10 сакавіка 1942 года ў Мсціславе ў сям’і настаўнікаў. У 1959 годзе паступіў на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Ужо там выявіліся здольнасці ў Міхася Ткачова да даследчыцкай працы. Скончыўшы ўніверсітэт, гісторык настаўнічаў у Жодзіне, а з 1968 года стаў супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, а потым – выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта.

У 1989 годзе Міхась Ткачоў па конкурсу быў абраны загадчыкам рэдакцыі гісторыі Беларусі ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. А ў 1992 годзе яго прызначылі галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі.

Потым Міхась Ткачоў абараніў доктарскую дысертацыю, стаў прафесарам. Яго пяру належыць больш як 400 навуковых публікацый. Ім напісаны кнігі “Замкі Беларусі” (выдавалася некалькі разоў), “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі 13-18 стагоддзяў”, “Замкі і людзі”. Ён адзін з аўтараў даследаванняў “Нарысы па археалогіі Беларусі”, “Асвета і педагагічная думка ў Беларусі”, “Гісторыя беларускага мастацтва”, “Беларуская кафля”, прымаў удзел у стварэнні “Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” у сямі тамах. У 1992 годзе Міхась Ткачоў у сааўтарстве выдаў кнігі “Вялікае мастацтва артылерыя” і “Старажытны Мсціслаў”.

Навуковыя працы Міхася Ткачова і сёння вызначаюцца багаццем фактычнага матэрыялу і сапраўднай аб’ектыўнасцю. У іх па-новаму высвеціліся многія старонкі нашай гісторыі. Пад кіраўніцтвам Міхася Ткачова было распачата выданне “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” у шасці тамах, падрыхтавана да друку аднатомная энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”.

Плённую навуковую і педагагічную працу Міхась Ткачоў спалучаў з актыўнай грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Ён быў заснавальнікам і кіраўніком гісторыка-культурнага клуба “Паходня” у Гародні. А 19 кастрычніка 1988 года ўвайшоў у аргкамітэт Беларускага народнага фронту (БНФ). На ўстаноўчым з’ездзе вучонага абралі намеснікам старшыні сейму. Выступаючы за незалежнасць нашай краіны, адраджэнне гістарычнай памяці народа, за дзяржаўны статус беларускай мовы, Міхась Ткачоў лічыў, што пераход да дэмакратыі, рыначнай эканомікі павінен адбывацца з улікам інтарэсаў працоўных. Ён быў адным з ініцыятараў адраджэння сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі. У сакавіку 1991 года на ўстаноўчым з’ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Міхася Аляксандравіча абралі старшынёй Цэнтральнай рады партыі.

Міхась Ткачоў з’яўляўся яшчэ сябрам праўлення Беларускага фонду культуры, сябрам рады Беларускага краязнаўчага таварыства, уваходзіў у склад Беларускага камітэту міра.

Як навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча Міхася Ткачова вызначала глыбокае разуменне своеасаблівасці беларускага гістарычнага лёсу, неабходнасці яднання ўсіх грамадскіх сіл краіны на грунце палітычнага, сацыяльнага і духоўнага адраджэння Беларусі. За важкі ўклад у развіццё беларускай культуры Міхась Аляксандравіч быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

На вялікі жаль, няўмольны лёс адмераў яму толькі 50 гадоў жыцця. Але з цягам часу, як пісаў Васіль Быкаў, значэнне ягонай асобы будзе толькі большасць. І Васіль Быкаў меў рацыю.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о масштабной программе празднования Дня молодежи в Москве


Спорт в России и мире
Москва

Новичок ярославского «Локомотива» сыграет в гала-матче в Москве


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Новак Джокович

Джокович прилетел из Лондона на игру сборной Сербии с датчанами


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Собянин: уровень безработицы в Москве будет снижен до 1,2% к 2030 году





Путин в России и мире
Москва

"Хинди Руси бхай бхай": Россия и Индия готовят Западу "большой привет"


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Президент Белоруссии заверил Лаврова в полной поддержке




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Захарова назвала заявление Киева о Крыме как военной цели «калькой с нацистской концепции»


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Борис Березовский

«Летние вечера в Елабуге» Бориса Березовского в этом году пройдут с 4 по 7 июля



Москва

Пассажиров эвакуировали из аэропорта Благовещенска из-за сообщения о минировании

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net