Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
«Комсомольская правда» (Республика Беларусь)
Октябрь
2020

«В министерстве сказали: «Хорошо вы нас пропесочили!»: как у актеров Купаловского появился дуэт чиновников в серых костюмах

«В министерстве сказали: «Хорошо вы нас пропесочили!»: как у актеров Купаловского появился дуэт чиновников в серых костюмах

Узнали у Михаила Зуя и Дмитрия Есеневича, как их знаменитые чиновники из театральных капустников перекочевали на ТВ и в минские дворы, и о том, был ли у артистов Купаловского шанс остаться в родных стенах

В Купаловском артисты служили до конца августа, когда большей части труппы, не согласившейся с увольнением своего гендиректора, подписали заявления об увольнении. Михаил Зуй (далее - М.) служил в главном белорусском драмтеатре с 2002 года, Дмитрий Есеневич (Д.) - с 2003-го. У обоих - богатейший репертуар: только в 100-м сезоне они играли в «Рэвізоры», «Радзіва Прудок», «Шляхціцы Завальні...», «Пінскай шляхце»...

А лет пять назад Зуй и Есеневич впервые появились на сцене в театральном капустнике в образах уморительных гротескных чиновников в серых костюмах.

Д.: - Спачатку жартавалі пра рацыяналізацыю творчага працэсу. Нашы персанажы называлі працяглыя сцэнічныя паўзы немэтазгоднымі. Маўляў, столькі выдаткаў на кожную, столькі электрычнасці спальваецца!

М.: - Шэрыя гарнітурчыкі прапаноўвалі, каб паўза была адзіная па рэспубліцы - 3,5 секунды.

Д.: - Яшчэ агучылі ідэю паставіць у кулісах турнікеты, каб фіксаваць час знаходжання артыстаў на сцэне.

М.: - На сцэну нашы Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч выйшлі на капусніку да аднаго з юбілеяў Купалаўскага. Дыванок рассцялілі, стол з графінчыкам паставілі - і давай распякаць публіку: маўляў, няма чаго па тэатрах швэндацца.

- То бок вобразы з'явіліся пад нагоду - капуснік?

М.: - Першы манок быў на адным з традыцыйных паходаў купалаўцаў, дзе мы слухалі маналог Міхаіла Жванецкага пра чыноўніка на адкрыцці школы. Яшчэ наш сябар, артыст Саша Аўчыннікаў, з Дзімам гадзінамі могуць гутарыць з гэткім сталічным прысвістам: «С-с-таричок! Чу-у-вачо-о-к! Ты же все прекрасно понима-аешь!» Але ў выніку мой Сяргей Мікалаевіч якраз і аказаўся гэткім «старичком», а Дзіма ўзваліў на сябе ролю моцнага гаспадарніка, які размаўляе на трасянцы.

Д.: - Персанажы нараджаліся ў грымёрках пад няспынны рогат, на гастролях, у аўтобусах. І тое, што мы вынеслі на публіку, - хіба паўпрацэнта ад назапашанага матэрыяла.

- А адкуль касцюмы з іскрай?

М.: - Неяк здымаліся ў кліпе «Восень як вясна» гурта ili-ili, дзе абодва граем, у падобных гарнітурах. Памятаю, Дзіма выходзіць з машыны, я гляджу на яго і кажу: «Я буду за цябе галасаваць!».

Д.: - А касцюмы пазычалі па першым часе з рэквізіту абсучасненага чэхаўскага «Вяселля», што ішло ў Купалаўскім. Так і пайшло: ад знешняга да ўнутранага - квінтэсэнцыі постсавецкага чыноўніка.

«Первый перл используем до сих пор: «Граждане и лица, отождествляемые с оными»

- Ад саміх чыноўнікаў была рэакцыя?

М.: - Неяк пасля капусніка чалавек на высокай пасадзе ў Мінкультуры сказаў: «Хлопцы, добра вы нас прапясочылі!». То бок рэакцыя нармальная, нават станоўчая. Урэшце, у нас жа не злосная сатыра, каб крыўдзіцца. Дый жарты тады круціліся вакол творчага працэсу.

Д.: - А цяпер, калі ў нас больш шырокае кола тэм, нашы персанажы пацвердзілі, што яны спецыялісты шырокага профілю.

- З часам чыноўнікі ў шэрых гарнітурах з'явіліся ў версіі гогалеўскага «Рэвізора» ад мастацкага кіраўніка Купалаўскага Мікалая Пінігіна, дзе ўсе персанажы размаўляюць на трасянцы...

М.: - Пiнiгiн нават казаў, што адной з крыніц натхнення пры стварэнні спектакля былі нашы чыноўнікі! Памятаю, мы казалі яму, што там, наверсе, яны сядзяць ды абмяркоўваюць, што далей будзе, у якой-небудзь лазні: «Як будзем усё абцяпваць, калі да нас прыедзе рэвізор?»

- Пасля чыноўнікі трапілі ў тэле- і інтэрнэт-фармат...

Д.: - Так, мы часам завітваем у праграму «Хай Так» на канале «Белсат» з афіцыйным, так бы мовіць, візітам. А нядаўна самі запусцілі Youtube-канал «Чын-Чын Чэнэл». Тут у нас з'явілася трэцяя галава - рэжысёр і сцэнарыст, аўтар блогу «Гусін» Андрэй Кашперскі. А ў кадры - яшчэ адзін персанаж: наш маўклівы ахоўнік, якога таксама грае купалавец Дзіма Тумас. І ці не палова каментаў у сеціве пра яго! Дарэчы, дзякуючы пераходу ў відэафармат людзі пачалі пазнаваць на вуліцах. Нават без гарнітурчыка.

- Цікава, а колькі застаецца ад пачатковага сцэнарыя ў выступленні ці відэасюжэце? Моцна імправізуеце?

Д.: - Імправізацыя, на маю думку, можа стрэліць, калі ёсць тэма. Бывае, як у дворыку зменаў на Чарвякова: зачапіліся за ходкую апошнім часам фразу «Паглядзіце, што вы губляеце» і пачалі расказваць, што ў той прахалодны вечар паказвалі па ТБ: «Тайны мира», серыялы «Звонарь» и «Стукач»... Ёсць, што губляць, далібог!

М.: - А вось да нашага першага капусніка доўга рыхтаваліся, прапісвалі ўсю гэтую казуістыку. І яна ж дагэтуль працуе!

Д.: - Скажам, такі зварот сачынілі: «Граждане и лица, отождествляемые с оными».

М.: - Падобныя фразы літаральна жывуць у падсвядомасці, сустракаюцца ў афіцыйных дакументах. Гэта такая мова, каб табе адказалі, а ты, нічога не зразумеўшы, нават не змог атрымаць тлумачэнне: словы ў ёй нібыта выслізгваюць з рук...

«Эзопава мова ўжо не працуе - цяпер час простых фарбаў, а не імпрэсіянізму»

- З Купалаўскага тэатра вы сышлі са многімі калегамі-акцёрамі і рэжысёрамі больш за месяц таму. Ці быў хоць мінімальны шанц застацца і нешта вырашаць, не сыходзячы з тэатра?

М.: - Нам не аднойчы казалі звонку: «Спыніцеся! Што вы робіце! Навошта разбураеце тэатр? Заставайцеся і змагайцеся ўнутры». Але жыццё штодня падкідвала абставіны, на якія даводзілася хутка рэагаваць. Ніхто з артыстаў не аказваўся раней ў падобнай, скажам так, гібрыднай сітуацыі.

Д.: - А з іншага боку прыгадваюцца нядаўнія падзеі ў Гродне, калі калегі прыпынілі спектакль, даведаўшыся пра затрыманне калег. Мы тое самае рабілі б, мусіць, каб засталіся. Днямі затрымалі нашага калегу Андрэя Дробыша, і як граць у падобнай сітуацыі? Хіба артыстам не прыкра за сваю прафесію?

Наогул, мы яшчэ ў пачатку сітуацыі з Купалаўскім заявілі: спектаклі граць не будзем, пакуль у краіне не спыніцца гвалт. І нам у гэтым сэнсе пашанцавала: пазіцыя тых, хто сышоў, аказалася тоеснай з меркаваннямі гендырэктара Паўла Латушкі і мастацкага кіраўніка Мікалая Пінігіна.

М.: - Так, частка купалаўцаў засталася. Дык ёсць падзел і ў іншых тэатрах. Але нашы артысты не звярталіся з заклікамі, маўляў, няхай акцёры ва ўсіх тэатрах звольняцца. Наша сітуацыя досыць унікальная, бо нас падтрымала грамадскасць, а ўнутры збольшага панавала еднасць: мы дамовіліся адно аднаго абараняць.

- Сыходзіць фактычна у нікуды - страшна?

Д.: - Не страшна, калі разам.

М.: - Можа, нейкая палёгка нават прыйшла. Цяпер імкнемся падтрымліваць і не губляць адно аднаго, відэа здымаем для канала купалаўцаў на YouTube, рухаемся наперад. Гэта яшчэ і адказ тым, хто верыць, што мы не проста сышлі. Прызнацца, я за 18 гадоў не адчуваў, як важныя ў грамадстве і тэатры наогул, і Купалаўскі ў прыватнасці. Таму тэатр будзе жыць. Як менавіта? Спадзяюся, хутка пра гэта распавядзем.

- Ці ёсць п'есы, якія сёння, на вашу думку, варта выносіць на сцэну?

Д.: - «Эмігрантаў» Славаміра Мрожака зараз трэба граць, «Матухну Кураж» Бертольда Брэхта, «Тутэйшых» Янкі Купалы, якіх мы рэпеціравалі ў Купалаўскім (Михаил Зуй должен был сыграть в новой версии культовой пьесы Янку Здольника, а Дмитрий Есеневич - «тутэйшага» немца, немецкого офицера, красноармейца и начальника патруля. - Ред.).

М.: - Сёння постмадэрн і эзопава мова ўжо не працуюць. Маўляў, граю я Якіма Сароку, кажу: «Прывітанне, Паўліначка!», а насамрэч маю на ўвазе нешта іншае. Цяпер час простых фарбаў, а не імпрэсіянізму.

Д.: - Хаця «Паўлінку» мы гатовы выконваць перад тымі, каму маральная падтрымка патрабуецца найперш. Яшчэ нядаўна, здавалася б, сядзеў 15 гадоў у масоўцы «Паўлінкі», спяваў тыя самыя песні, думаючы: ну калі гэта ўсё скончыцца! А цяпер прыязджаеш у той жа дворык на Чарвякова, пяеш іх з неверагодным запалам ды са слязьмі на вачах, а людзі ўсё ўспрымаюць на ўра! Жыццё настолькі змянілася...

М.: - І яшчэ. Калі раней стаўленне да беларускага нярэдка было прадузятым, то цяпер проста неверагодная падтрымка свайго.

Д.: - Ты ж удакладні, што не толькі пра купалаўцаў кажаш, а наогул пра беларусаў.

М.: - Вядома! Пра нацыю, пра людзей!

ЭКСПЕРИМЕНТ «КП»

«Почему вы ковыряете эти ранки, которые давно закорели?»

«Комсомолка» попросила Дмитрия и Михаила перевоплотиться в образы Николая Сергеевича (Н.С.) и Сергея Николаевича (С.Н.) и сформулировать универсальный ответ постсоветского чиновника на вопрос журналиста. Вот что получилось:

Н.С.: «Это очень острый своевременный вопрос»...

С.Н.: «И мы, чтобы сгладить эти углы острые»...

Н.С.: «...которые мы не будем сглаживать. Но вы сами-то подумайте, о чем вы сейчас спросили».

С.Н.: «И, мне кажется, вы уже сами на него ответили. Не видим смысла лишний раз будоражить людей, которым это не надо. Да и что вы спрашиваете? Вы же молодой человек. Пойдите, с девушкой познакомьтесь на улице, подарите ей цветы, прогуляйтесь. Зачем вам этим забивать голову? А вот придете вы к ней с диктофоном...»

Н.С.: «Сергей Николаевич, сейчас каждый второй называет себя этим, как его, блогером, кинорежиссером, журналистом, - чем угодно. Они напокупали себе эти телефоны и бегают с края до края по городу. Когда вы нормально начнете новости подавать? Где народ узнает, что тыква большая выросла в какой-то семье?»

С.Н.: «Вы же журналист! Почему вы ковыряете эти ранки, которые давно закорели? Зачем выковыриваете спичками эту грязь? Пишите о красивом! В каком районе Минска, скажем, можно белок живых увидеть? Или где, может, скидки на белорусскую обувь? Я не покупаю ее, но прочитал бы».

Н.С.: «И вообще: все, что устно... Если какие-то вопросы есть к нам, вы идите на улицу, покричите, а потом приходите и заполняйте заявки в письменном виде. Мы их будем рассматривать».

С.Н.: «Слово - не воробей, и не журавль. Это синица, которую нужно очень беречь, что мы и делаем: крепко держим эту синицу в руке. Какой еще вопрос?»

Н.С.: «А еще, Сергей Николаевич, говорят, что земля круглая. А мне вот кажется, что наша Беларусь - не круглая, а ровная».

С.Н.: «А знаете почему, Николай Сергеевич? Потому что она находиться под прессом нашего неустанного внимания!»

А КАК У НИХ

Образы чиновников регулярно появляются в репертуаре комиков разных стран.

Так, в российском Comedy Club скетчи с не особо удачливым политиком Егором Батрудовым в исполнении Тимура «Каштана» Батрутдинова регулярно высмеивает кандидатов на выборах разных уровней. Хорошенько прошелся по украинской правящей элите сериал «Слуга народа», где главную роль исполнил нынешний президент южных соседей Владимир Зеленский. Регулярно снимает пародии на президента США Дональда Трампа популярный актер Алек Болдуин.

ОФИЦИАЛЬНО

«Ребята сами написали заявления»

Недавно в комментарии «Комсомолке» заместитель министра культуры Валерий Громада, который исполняет обязанности директора Купаловского, объяснял позицию по увольнении большей части труппы:

- Сегодня нам надо осмыслить происходящее, понять, что, в первую очередь, спровоцировало такую ситуацию именно решение артистов. Действия администрации были продиктованы именно этим. Подчеркну: исключительно в рамках трудового законодательства. Добавлю: тут не надо играть на формулировках. Ребята сами написали заявления. Чем это продиктовано и почему они не проецировали свои решения непосредственно на Купаловский театр, мне сложно понять.

ВОПРОС РЕБРОМ

«Вершина айсберга и рядом не стояла - это бубочка только»

После сюжета на СТВ, где показали гримерки со сломанной мебелью и пустыми бутылками в мусорках театра, на канале «Чын-Чын-Чэнэл» Сергей Николаевич и Николай Сергеевич проревизировали их содержание еще более пристально.

- Дык што ў іх ляжыць насамрэч? - задали мы вопрос серым костюмчикам.

М. (голосом чиновника-«старичка»): - Мы еще столько не достали! Только по верхам прошлись. Только сняли пенку. Вам знаком эффект айсберга? Так вот вершина айсберга и рядом не стояла - это бубочка только.

Д. (голосом чиновника-«хазяйсцвенніка»): - Эта вішанка на торце, а торт сам ужэ прасрочэн даўно. Не зра іх адправілі ва ўціль, ці дзе яны там, гэтыя купалаўцы.

М.: - А калі сур'ёзна, для нас гэты ролік быў вельмі смешным менавіта праз тое, што, бадай, не ведаю чалавека, які ўсур'ёз паверыў бы ў паказанае ў тым сюжэце.

Д.: - Калі здымалі адказ, у нас, канешне, дэпрэсняк быў ад падзей вакол тэатра, у якім мы яшчэ працавалі. Але і не зняць не маглі.

М.: - А што ў сметніцах тэатра? Цяпер, мусіць, нашы выкінутыя ролі.

Д.: - І дзякуй калегам з іншым тэатраў, якія ў знак падтрымкі таксама парыліся ў сваіх сметніцах і рэквізітарскіх, апераджаючы тэлевізійшчыкаў.

ЛЯ-ЛЯ-ФА

Михаил Зуй и Дмитрий Есеневич, ко всему, еще и участники группы ili-ili. Как дела у этого популярного музыкального проекта?

Д.: - Пакуль асабліва не граецца - хіба дома на фартэпіяна. Але для «Чын-Чын-Чэнэла» знялі музычную серыю - спадзяемся, там будзе хіт.

Загрузка...

Губернаторы России
Москва

Собянин посетил фестиваль "Москва – на волне. Рыбная неделя"

Спорт в России и мире
Москва

Пассажир остановившегося в тоннеле метро поезда рассказал о происходившем в вагоне

Загрузка...

Все новости спорта сегодня

Новости тенниса
Дарья Касаткина

Касаткина о романе Синнера и Калинской: рада, больше ничего не хочу говорить

Загрузка...

123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

«Восход», Тинькофф Банк и Альфа объявили о совместном pre-IPO фонде в секторе tech на 4 млрд рублей

Путин в России и мире
Москва

Путин провел совещание с членами Совета безопасности России

Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Путин и Лукашенко обсудили по телефону предстоящий саммит ШОС

123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Зеленский в Украине и мире
Киев

НАТО оказалась не готова к войне с Россией. Тайное соглашение США и Киева: Враг нацелился на Белгород - источники

Навальный в России и мире

Здоровье в России и мире

Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России

Загрузка...

Загрузка...

Тимати

Возлюбленная Тимати опубликовала фото топлес

Москва

Москвичам расскажут о требованиях к размещению временных сооружений

Друзья 123ru.net

Информационные партнёры 123ru.net

Спонсоры 123ru.net