Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
«Комсомольская правда» (Республика Беларусь)
Август
2020

«Бутэлек у рэквізіце столькі, што можна назваць тэатр алкагольным складам»: артист Павел Харланчук о телесюжете про Купаловский и сутках на Окрестина

«Бутэлек у рэквізіце столькі, што можна назваць тэатр алкагольным складам»: артист Павел Харланчук о телесюжете про Купаловский и сутках на Окрестина

Актер рассказал, что может быть с театром, если больше ста человек уйдут и высказался о сюжете, в котором показали пустые бутылки в мусорном ведре и разбросанные вещи

Уже второй день у Купаловского театра собираются люди и поют песни. Так они поддерживают купаловцев, которые написали заявления на увольнение после того, как неожиданно расторгли контракт гендиректору Павлу Латушко.

- Чаму сёння не было відаць акцёраў? - в переходе метро около Купаловского встречаем Павла Харланчука. Он cобирается на «Спеўны сход» - после театра все сочувствующие труппе отправились к филармонии.

- Я думаю, на «Спеўны сход» падыйдуць. Але цяпер акцёры вырашаюць іншыя праблемы. Заўтра збор, прафсаюз... Складаюць ліст, там усё так нялёгка атрымліваецца. Мы заявы аб звальненні падалі, але на імя намесніка, а цяпер ужо прызначаны новы дырэктар (выконваючы абавязкі Валерый Грамада - Рэд.). А сабрацца прафсаюзам не змаглі мы, бо калі хацелі гэта зрабіць, аказалася, што мы неахайныя. Закрылі тэатр і прыбіраюць там.

-Вашыя калегі казалі, што калі ў тэатры раней нехта хварэў на каранавірус, ніякіх санітарных апрацовак не было. Ці так гэта?

- Ніколі, ніколі, ніколі. І наша ж краіна перамагла каранавірус. Навошта [цяпер было апрацоўваць памяшканні]? Не разумею. Напэўна, на будучыню. І каб паказаць, якія неахайныя і, як высветлілася, якія алкаголікі ўсе купалаўцы.

- Учора ваш калега-артыст Сяргей Чуб выказваў меркаванне, што ніякай санапрацоўкі няма, а ў будынку шукаюць доказы, што «купалаўцы - наркаманы і алкаголікі», а ўвечары выйшаў сюжэт на СТБ з бутэлькамі ў сметніцы...

- Шукаюць... Атрымліваецца, што нехта ходзіць па грымёрках, у якіх знаходзяцца ўласныя рэчы...

- Міліцыянеры?

-Заходзілі ў будынак міліцыянеры. Прынамсі, тэлебачання мы там не бачылі. Адкуль там камера?

- Вы не ведаеце, калі ў будынак трапілі журналісты СТБ?

- Не. Але я так разумею, што кадры там не іх нават. Я дакладна ведаю, што да гэтага туды прыходзілі прыбіральшчыцы разам з міліцыянерамі. І такога быць не можа, што яны пакінулі пасля сябе такое смецце. І ўсё так выпадкова ляжыць. Вось тая сіняя тачка для перавозкі дэкарацый, якую паказваюць у кадры, стаяла ў каміннай зале. Раскідалі нейкія мётлы. Дзіўна гэта ўсё. Каб за кулісамі ў нас стул павалены быў?!

- А што гэтым паказалі? Што ў вас там адбываецца? Вы крэсламі кідаліся?

- Можа бухалі, зваліліся і кінулі? Але бутэлькі ў сметніцу ж сабралі. Гэта такое кандовае паліванне акцёраў. Гэта проста жудасна. Але ладна, гэта ўсё на іх сумленні.

- А што за бутэлькі ў сметніцы? Былі сапраўды?

- Слухайце, у нас у рэквізіце стаіць столькі бутэлек! У нас ёсць спектакль «Вешальнікі», дзе на сцэне - барная стойка. І там павінны быць бутэлькі розных формаў і колераў. Іх столькі, што можна было сказаць, што тут алкагольны склад і мы тут самагон гонім. Там такую карціну з рэквізіту можна скласці! Але нават калі ў каго і стаіць нейкая бутэлька? Хтосьці можа каньяк для горла выкарыстаць. Але я ўсё ж такі думаю, што гэта былі з рэквізіту рэчы. А можа, і з сабой зацікаўленыя прынеслі. Ды там такую карціну можна скласці з дэкарацыяў і рэквізіту! Там і шаблі, нямецкія форма і аўтаматы. Можна сказаць, што купалаўцы пераапраналіся ў немцаў і трэніраваліся, як будуць катаваць людзей. Пакуль што фантазіі хапіла толькі на тое, каб сказаць, што мы неахайныя.

- Заўтра санапрацоўка павінна скончыцца. Акцёры збіраюцца вяртацца ў тэатр?

- У нас заўтра збор, так. Я яшчэ не бачыў нашага кіраўніка. Яго ніхто не прадстаўляў. Я чуў, што гэта Грамада, але афіцыйнага прадстаўлення не было. Калі такое беззаконне робіцца, я не ведаю, як з імі размаўляць у межах закона. Не ведаю, што будзе далей. Сапраўды. Ад нас будзе шэраг патрабаванняў. І мы будзем вырашаць, хто падпіша. Зразумела, што там не ў адзін голас, але значная большасць.

- А колькі заяваў на звальненне напісалі?

- Я ведаю пра больш як сто. Паглядзм, можа, сёння сітуацыя неяк па-іншаму павернецца. Можа, будзе заява ад прафесійнага саюза. Але мы гатовыя сысці за Пал Палычам. Вы ж бачыце, што чалавек выказаўся па сітуацыі з гвалтам. Ён нічога не сказаў супраць улады ці то прэзідэнта асабіста. Ён выказаўся па сітуацыі, пра якую ўсе ведаюць. І нават міністр МУС папрасіў прабачэння. Чалавека, які будзе больш за Пал Палыча Латушку стаяць за беларусаў, я не бачыў. Ён мае стасункі і з расійскімі, польскімі і іншымі замежнымі калегамі. Які так прабіваў беларускую культуру ў Францыі, як пасол прадаваў трактары... Карацей, гэта наш чалавек, з гэтай зямлі. Ён размаўляе на сваёй мове.

«У маёй партыі на Акрэсціна былі выпадковыя людзі, якіх проста збіралі па вуліцы»

- Я ведаю, што Пал Палыч строгі. Калі ён прыехаў, то неяк прышоў у нашую «Уршулю» (кафэ ў Купалаўскім тэатры - Рэд.). Паабедаў, афіцыянт спытаў, ці можна забіраць посуд, Пал Палыч адказвае: «У мяне на талерцы ўсё напісана». Меў на ўвазе тое, як складзены па этыкеце відэлец і нож. У гэтым плане ён строгі. Просіць, каб людзі былі адукаванымі, а не проста як у звычайнай кафэшцы. З акцёрамі - ніякіх пытанняў няма! Чалавека, які больш любіць акцёраў, яшчэ пашукаць трэба. З адміністрацыяй, можа, ён працуе так, каб яны ўдасканальвалі сваю працу. Я чуў, што быў звольнены чалавек, які адкрываў канверты, якія прыходзілі на імя некаторых супрацоўнікаў.

- Днямі, яшчэ да таго як стала вядома пра звальненне Латушкі, купалаўцы запісалі відэа, на якім Мікалай Мікалаевіч Пінігін кажа пра ціск на тэатр. Што гэта быў за ціск?

- Я прапусціў два відэазвароты. Адзін- з-за таго, што быў на Акрэсціна, а другі - бо ездзіў за рэчамі на Акрэсціна.

- Як вы трапілі на Акрэсціна?

- Увечары 10-га жніўня ішоў дамоў з тэатра, патэлефанаваў жонцы, што іду. Усё ачэплена. Пайшоў на Нямігу, на Дзяржынскага - там нейкія дзеянні. Шчыра кажу, што гэтым разам я не ўдзельнічаў у акцыі (у адрозненне ад 2006, калі быў намётавы гарадок). Вакзал, Бабруйская, ў бок Пушкінскай. На Кальварыйскай людзі таксама нешта перагароджваюць. Званю Ганцы і кажу, што зараз перайду гэты кардон, выклікаю таксоўку, а калі не атрымаецца, то ты мяне забірай.

На маіх вачах на Пушкінскую прарвалася машына BMW. Нейкі дым, выбухі, стралялі ў яе. Я зрабіў фатаздымак (для сябе, ніводнага фатаздымка з акцыі не выкладаў). Потым усё быццам бы сціхла, і я хацеў перайсці ў бок «Арбіты». Ішоў міма аўтазакаў, і раптам мне ліхтар у твар: "Стоять, кто такой?! Куда идешь?" Вельмі агрэсіўна размаўляў чалавек. Пытаецца, дзе жыву, кажа даць пашпарт. Кажу, што ў Багатырова. Ён адразу: «Где это?!» Ён пашпарт гартае і кажа раптам: «Что ты врешь?! Ты живешь в Юхновке!» Я наогул не разумею, пры чым тут Юхнаўка.

- Дык а пры чым Юхнаўка?

- У пашпарце - пячатка аб шлюбе, а прозвішча жонкі - Южакова [так прачыталі прозвішча жонкі і вырашылі, што гэта прапіска]. Пасля пачынаюць правяраць рэчы. А ў мяне дзве сімкі. Нашто табе столькі?! Я тлумачу, што толькі здымаўся ў кіно ў Маскве, набыў сімку адну, другую далі ў падарунак. Пасля «Почему пьяный?!». Я кажу, што магу прайсці агляд. Маўчыць. Пасля кажуць паказаць, што ў тэлефоне. Глядзяць - а там фотка з Пушкінскай, як машыну затрымлівалі. Ооо, усё ясна! Затрымліваем. Рэчы нясі перад сабой. Я нясу. Два чалавекі пад пахі хапаюць. Насустрач з аўтазака выходзяць двое агрэсіўных, раптам адзін з іх кажа пра мяне: «Гэты спакойны». А калі б не спакойны, зусім інакш было?

- Што было ў аўтазаку?

- Сумку ў адзін бок, мяне ў клетку. Пяць чалавек сядзелі, два стаялі. Адзін хлопец крычаў: «Там машына мая, БВМ». Я так разумею, што гэта тая самая БМВ, якую затрымлівалі. Стаялі мы з гадзіну. Пасля нас кудысьці павезлі, але я не ведаў куды і за што нас узялі. Прывезлі ў двор нейкага памяшкання. А там ужо чуваць стукі, вой ды крыкі. Адкрываюць аўтазак - «хутчэй пайшлі!». Рукі за спіну, галава ўніз. Мы прабягаем - сыплюцца ўдары каму як патрапіць: мне па спіне, назе, локцю. Пасля стаіш ля сценкі на каленках, галава ўнізе, рукі ўгору. Хто задае пытанні - атрымлівае, хто не разумее - зноў атрымлівае, галаву павярнуў - атрымлівае.

- Вы задавалі пытанні?

- Я - не. Я ўжо чытаў, што няма аб чым размаўляць. Калі шэраг змяншаецца, нам кажуць перамяшчацца, але на каленях, уставаць на ногі нельга. Праз гадзіну недзе нас пераставілі да іншай сценкі. Там дазволілі стаць на ногі і пачалі запытвацца, дзе працуеш-дзе жывеш. Пасля нам даюць празрыстыя пакеты і кажуць здымаць гадзіннікі, акуляры, грошы. Накіроўваюць у дворык для прагулак - адкрытае неба пад клеткай, бетонная падлога, недзе 50 метраў квадратных. І там было больш за 100 чалавек дакладна. У кутку стаіць пластмасавая сметніца - я так разумею, для апаражненняў. Сесці цяжка, легчы немагчыма. Стаім. Былі збітыя хлопцы: у каго вока ці то вуха... Стаялі так з трох раніцы да васьмі вечара гэтага ж дня. Есці нам амаль не давалі. Адзін раз, як мы вылічылі, што абед, нам далі буханку хлеба на ўсіх. Я не еў. Былі два двухлітровыя бутлі вады. Два разы звадзілі ў туалет групамі па 20 чалавек. Запіралі ў нейкай камеры і давалі 8 хвілін, каб мы схадзілі.

- А хто быў сярод гэтых людзей з вамі?

- У маёй партыі былі выпадковыя людзі, якіх проста збіралі па вуліцы. Гэта не бунтаўшчыкі з барыкадаў. Пенсіянер у спартовым касцюме, якога забралі ў двары, калі выйшаў вынесці смецце. Хлопец выйшаў за цыгарэтаміі. Былы МНСнік, які працуе ў таксі, выбег на крык аб дапамозе, калі чалавеку адарвало нагу светлашумавой гранатай. Хлопец, які жыве каля "Макдональдса", выйшаў з хаты - скруцілі.

Быў момант, калі мы стаялі на вуліцы, а хлопцы, якія ўжо былі ў камеры, пачалі грукаць у дзверы і крычалі «Свабоду!» Мы чуем, як да іх забягаюць, з крыкамі выганяюць на вуліцу, ставяць на калені і давай паліваць ударамі: хто вам дазволіў, якую свабоду?! Хлопцы кажуць, што вы ж абяцалі нам есці, але ўжо два дні не давалі.

- Як вас выпускалі?

- А 8-й гадзіне вечара, калі прывезлі новую партыю, нас павялі ў камеру: зноў галава ўніз. Я заходжу ў камеру, а тут нейкі супрацоўнік маша мне рукой. Нехта з іх мяне пазнаў і нават хацеў дапамагчы, каб я ночыў не ў камеры. Я адмовіўся, бо быў ужо са знаёмымі хлопцамі. У нашай камеры было 60 чалавек (хаця разлічана яна на 6), пасля 7 чалавек разам са мной перавялі ў іншую - там было 20 (разлічана на 4). Ляжалі паўсюль: на падлозе, пад падлогай, на стале. Каля 4-й раніцы нам далі запоўніць паперу. Мы гуськом выйшлі на вуліцу, афіцэр сказаў мне пачакаць, а іншых павёў «на бяседу». Я зразумеў, што ён мяне так выратаваў ад апошняй «бяседы». Хлопец, які жыве побач з тэатрам, расказаў мне пасля, што хлопцаў паклалі на падлогу і пачалі паліваць ударамі.

Так і выйшаў - без нічога. Без абвінавачванняў, пратакола, грошаў, дакументаў і тэлефона. Пайшоў пешшу, хацеў выклікаць таксоўку, сустрэў дзяўчыну, якую таксама адпусцілі з Акрэсціна (яе затрымалі, калі яна прыйшла даведацца вынікі галасавання на ўчастку). Што гэта было? За што?

«Калі акцёры звольняцца, трупу могуць набраць з тых хто не бачаць гэтага гвалту»

- Заўтра ў тэатры павінен быў распачацца сезон...

- А, здаецца,так... Прэм'ерай павінен быў адкрыцца. Але гэта было тэхнічна немагчыма.

- У касе кажуць, што на гэтым тыдні квіткі на 21 і 22 жніўня знялі з продажу.

- Рэжысёру сюды як ехаць?.. Кожны вечар з пяці вечара быў ачэплены цэнтр. Якім чынам забяспечыць нашую бяспеку? Як мы маглі трапляць на працу, калі ўсё перакрывалася? Гэта немагчыма было выпусціцць прэм'еру.

- То бок сезон не распачаўся б нават калі не было гісторыі са звальненнем Латушкі?

- Я думаю, так.

- А заявы на звальненне напісалі ўсе акцёры?

- Амаль усе. Я ведаю, што больш за сто заяваў. Сярод іх і вядучыя, і заслужаныя, і народныя артысты. І супрацоўнікі адміністрацыі.

- Заўтра вы збіраецеся на сустрэчу. Што будзе далей?

- Будзем глядзець. Ніхто не ведае, які ў іх план. Я думаю, што будуць разбіваць трупу. Адных назавуць здраднікамі. Метады тыя ж самыя, запужванне - адзін з іх. Дарэчы, ведаю, што некаторыя акцёры сказалі, што не будуць выступаць, калі ў зале будуць сядзець вайскоўцы. Бо гэта проста абраза пасля таго, што рабілася на вуліцы. Іх запэўніваюць, што гэта вайскоўцы, не АМАПаўцы, але ў людзей гонар ёсць. Як можна зрабіць выгляд, што ўсё добра? Іх жа напічкалі, што мы наркаманы і алкаголікі. І ім усё адно: народны ці не народны. Манаеў, Белахвосцік...Ім пляваць. Галоўнае, каб былі лаяльнымі.

- Калі ўсё ж такі акцёры звальняюцца, што адбываецца далей? Гэта вядомы тэатр, вядомыя людзі...

- Напэўна, прызначаюць новага мастацкага кіраўніка. Новыя імёны, новы тэатр, новы рэпертуар. Я думаю, што план такі. А што тут такога? Сышлі і сышлі. Новых набярэм. Усё ж проста. Не ведаю, адкуль будуць набіраць. Мо студэнтаў ці нехта пагодзіцца з іншых гарадоў прыехаць. Ці то набяруць трупу сярод тых людзей, якія не бачаць гэтага гвалту, я не ведаю.

Загрузка...

Губернаторы России
Москва

Собянин: Услугами и сервисами mos.ru москвичи воспользовались 4 миллиарда раз

Спорт в России и мире
Москва

ЦСКА обыграл «Зенит» в Санкт-Петербурге впервые за 13 лет

Загрузка...

Все новости спорта сегодня

Новости тенниса
Карен Хачанов

Теннисист Хачанов вышел в третий круг "Мастерса" в Риме

Загрузка...

123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Озоновые Дыры: Вызов современности, Взгляд Романа Терещенко

Путин в России и мире
Москва

Уроженец Кировской области с позывным Струна стоял на параде рядом с Путиным

Лукашенко в Беларуси и мире

123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Зеленский в Украине и мире
Киев

Святая миссия русского солдата

Навальный в России и мире

Здоровье в России и мире

Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России

Загрузка...

Загрузка...

Анастасия Волочкова

Волочкову спасли на Мальдивах после новости о рождении сына у Вдовина

Москва

День экологического образования пройдет на ВДНХ

Друзья 123ru.net

Информационные партнёры 123ru.net

Спонсоры 123ru.net