У Гродзенскім раёне з фермы спрабавалі ўкрасці камбікорм — прадухіліў крадзеж участковы інспектар міліцыі
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/Kambikorm-u-prychepe.jpg)
Камбікорм у прычэпе
Раніцай 13 лістапада ўчастковаму інспектару міліцыі Гродзенскага РАУС паступіла інфармацыя аб магчымым крадзяжы камбікорма з тэрыторыі свінафермы.
Міліцыянер прыехаў у вёску Лаша і спыніў трактар МТЗ, у прычэпе якога ляжалі 360 кілаграм камбікорму без суправаджальных дакументаў.
46-гадовы механізатар патлумачыў, што ўказанне вывезці з фермы крмавую сумесь яму дала загадчык фермы, якая сама ж дапамагала грузіць мяшкі ў прычэп.
Па факце крадзяжу праводзіцца праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС