У Смаргонскім раёне раварыст патрапіў у рэанімацыю пасля ДТЗ
Вечарам 6 лістапада на 156-м кіламетры аўтадарогі Р-63 Барысаў – Вілейка – Ашмяны ў Смаргонскім раёне адбыўся наезд на раварыста, паведамляе абласная ДАІ
22-гадовы кіроўца легкавіка «Seat» рухаўся ў накірунку Вілейкі, а 47-гадовы мужчына на ровары ехаў па праезджай частцы дарогі насустрач яму пасярод паласы руху.
Пасля сутыкнення раварыст атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Ровар быў абсталяваны спераду святлоадбівальнікам белага колеру, а ззаду — чырвонага колеру, на адзенні раварыста спераду і ззаду меліся святлоадбівальныя элементы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ