Слонімскія выратавальнікі і іх сем’і здзейснілі падарожжа ў «Вялікае княства Сула»
Паездка слонімскіх выратавальнікаў з сем'ямі ў парк-музей гісторыі «Вялікае княства Сула» (на беразе вузера Сула ў 49 кіламетрах ад Мінска) была здзейснена ў межах сацыяльна-культурнай дзейнасці, адзначаецца ў паведамленні рэсурсу МНС
Работнікі раённага аддзела МНС і іх сямейнікі здзейснілі «падарожжа ў часе» і змаглі пашпацыраваць па алеі мегалітаў, убачыць стаянку старажытнага чалавека, наведаць паганскае Капішча, панэон старажытных багоў і хату вядунні на курыных ножках, якая правяла іх да чароўнага каменя, дзе кожны мог загадаць самае патаемнае сваё жаданне.
Слонімскія госці ў парку-музеі гісторыі наведалі таксама вёску вікінгаў, дзе праплылі на дракары — дакладнай копіі старажытнага скандынаўскага карабля.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі карысна прабавіць вольны час, даведацца гісторыі роднай краіны ды пашырыць свой кругагляд, але таксама мацуюць адносіны ў сям’і і працоўным калектыве, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС