Абласная ДАІ праверыла Шчучынскі раён — выеўлена 24 парушэнні ПДР за дзень
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной Дзяржаўтаінспекцыі
Сярод парушэнняў значацца затрыманне нецвярозага 40-гадовага кіроўцы аўтобуса, які перавозіў работнікаў мясцовай арганізацыі, і алкатэстар паказаў 0,8 прамілі алкаголю ў яго арганізме. Два кіроўцы не былі прышпілены пасамі бяспекі. Трое кіравалі аўтамабілямі з таніроўкай, 17 не мелі допуску да ўдзелу ў руху.
Падобныя рэйды абласной ДАІ будуць працягнуты і ў іншых раёнах вобласці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ