Пажары на Гродзеншчыне: у Ваўкавыскім раёне гарэў нежылы дом, а ў Воранаўскім — жылы
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Раніцай 3 верасня ў вёсцы Паўлаўшчына Ваўкавыскага раёна гарэў нежылы дом. У выніку пажару агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены.
Днём 3 верасня ў вёсцы Любарты Воранаўскага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчаны дах і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.