Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі сенасховішча, кватэра і закінуты будынак
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 26 чэрвеня гарэла сенасховішча ў вёсцы Маркаўшчызна Воранаўскага раёна. Агнём знішчана 0,6 тоны сена ў рулонах гэтага гогда нарыхтоўкі. Выратавалі 134,4 тоны сена ў рулонах.
Днём 26 чэрвеня гарэла кватэра ў Мастах. У выніку пажару пашкоджана выцяжка, газавая пліта, закурадымлены сцены ў кухні.
У гэты ж дзень у Ваўкавыску гарэў будынак, які не эксплуатуецца. Агнём пашкоджана драўляная абрашотка даху на плошчы 42 квадратныя метры.
Прычыны пажараў высвятляюцца.