У Шчучынскім раёне на пажары загінулі гаспадар дома і яго госць
20 снежня ў 17.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватным доме ў вёсцы Юшкі Шчучынскага раёна, канстатуе МНС.
Падчас тушэння пажару байцы МНС у жылым пакоі знайшлі мёртвымі гаспадара дома 1955 года нараджэня і яго госця 1978 года нараджэння.
Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыці і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца.