“Фольксваген” сутыкнуўся з “Амкадорам” у Гродзенскім раёне
Гэтае ДТЗ адбылося каля 8 гадзін раніцы 26 студзеня на аўтадарозе М6 “Мінск – Гродна”, паведамляе ДАІ.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2022/01/Na-mestsy-avaryi-1.jpg)
На месцы аварыі
35-гадовы кіроўца таксі «Фольксваген» рухаўся з боку Гродна ў накірунку Скідзеля і каля паварота на кар’ер Абуховічы сутыкнуўся са спадарожным пагрузчыкам “Амкадор”, якім кіраваў 30-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка шпіталізаваны з пераломамі рэбраў.
Прычыну аварыі павінна высветліць праверка, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
Фота ДАІ