Згарэў гараж і “Фольксваген Гольф” у Лідскім раёне
У гадзіну ночы 10 снежня ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на прыватным падворку ў вёсцы Малейкаўшчызна Лідскага раёна, канстатуе МНС.
У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцце гаража і легкавік “Фольксваген Гольф” у ім. Агонь перакінуўся на гаспадарчуюю пабудову побач з гаражом і знішчыў дах і перакрыцце ў ёй.
Гэтай жа ноччу каля вёскі Катлоўка Астравецкага раёна загарэлася кабіна ў грузавіку “Рэно”. Агнём пашкоджана ўнутраная аздоба кабіны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.