У Шчучынскім раёне гарэла хата, а ў Ашмянах — гараж
Раніцай 8 снежня ў аграгарадку Тапілішкі Шчучынскага раёна гарэла жылая хата, паведамляе МНС.
У выніку пажару пашкоджаны дах і перакрыцці на верандзе.
У гэты ж дзень у Ашмянах на прыватным падворку гарэў гараж. Агнём пашкоджаны дах.
Прычыны пажараў выяўляюцца.