Намеснік дырэктара з Ліды падаўжаў сабе камандзіроўкі — цяпер яму пагражае да 4 гадоў зняволення
У адносінах намесніка дырэктара адной з буйных арганізацый Ліды ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 211 Крымінальнага Кодэкса РБ — “Прысваенне ці растрата маёмасці асобай, якой яна даверана”, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
34-гадовы жыхар Ліды цягам трох гадоў паклаў у кішэнь “лішнія” 820 камандзіровачных рублёў, завышаючы колькасць дзён камандзіроўкі ў камандзіровачных лістах.
Цяпер былому ўжо намесніку дырэктара пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі і пазбаўленне права займаймацца пэўнай дзейнасцю, адзначае рэсурс абласной міліцыі.