На хутары ў Астравецкім раёне згарэла гаспадарчая пабудова
Днём 8 лістапада на хутары Сасанішкі Астравецкага раёна на прыватнай сядзібе гарэла гаспадарчая пабудова, паведамляе МНС.
У выніку пажару будынак цалкам знішчаны агнём.
У гэты ж дзень у вёсцы Горні Лідскага раёна гарэла прыватная лазня. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.