Слонімскія танцоры сталі пераможцамі абласнога фестывалю «Масты надзей»
Слонімскія танцоры заваявалі дыпломы лаўрэтаў I ступені на абласным фестывалі дзіцячай эстраднай творчасці "Масты надзей", які прайшоў у горадзе Масты.
Узорны ансамбль сучаснага танца «Атланта» пад кіраўніцтвам Алены Бельская ўзнагароджаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Ансамбль эстраднага танца (сольны танец)» у старэйшай узроставай катэгорыі.
Узорны тэатр эстрадна-спартыўнага танца «Каскад» пад кіраўніцтвам Зоі Пятроўскай стаў уладальнікам дыплома I ступені ў намінацыі «Ансамбль эстраднага танца (сольны танец)» у сярэдняй узроставай катэгорыі.