У Мастах гарэў легкавік каля шматпавярховіка
Раніцай 13 кастрычніка ў Мастах каля аднаго са шматпавярховых дамоў у Мастах гарэў легкавы аўтамабіль, паведамляе МНС.
Пажарныя спрацавалі прафесійна і хутка. У выніку пашкоджана абіўка салона легкавіка.
У гэты ж дзень у Гродне на вуліцы Карскага ў гаражы цалкам згарэў легкавік.
Прычыны пажараў высвятляюцца.