Гарэлі дом, легкавік і лазня
Раніцай 18 верасня ў вёсцы Нягневічы Навагрудскага раёна гарэў жылы дом, паведамляе МНС.
Агнём пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах.
У гэты ж дзень у Ашмянах на Крынічнай вуліцы на неахоўнай аўтастаянцы гарэў легкавік Volkswagen Passat B4. Агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека.
Вечарам 18 верасня гарэла прыватная лазня ў Смаргоні ў завулку Узорным. Агнём пашкоджаны сцены і столь у парылцы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.