У дарожна-транспартным здарэнні пацярпелі трое мужчын
Вечарам 9 верасня на 100 кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Пагранічны-Гродна ў Зэльвенскім раёне адбылася аварыя, у якой пацярпелі трое мужчын, паведамляе ДАІ.
На месцы ДТЗ
Устанавілі, што 22-гадовы кіроўца легкавіка “Нісан” пры абгоне не пераканаўся, што паласа свабодная, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
Пасля ДТЗ кіроўца быў шпіталізаваны ў Ваўкавыскую бальніцу з траўмай галавы, 45-гадовы пасажыр — з траўмай хрыбетніка і 47-гадовы пасажыр — з траўмай грудной клеткі.
Усе трое былі прышпілены пасамі бяспекі.
Абставіны ДТЗ устанаўліваюцца.
Фота ДАІ