Адбыўся наезд на пешахода ў Ашмянах
У 10.10 раніцы 6 жніўня ў Ашмянах 21-гадовы кіроўца таксі “Фольксваген Пола” наехаў на 84-гадовую пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу не па пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы і была шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне Ашмянскай ЦРБ.
Па папярэдняй інфармацыі, пенсіянерка ішла з адкрытым парасонам пад даджом і пры парывістым ветры і не заўважыла машыну.