Сланімчанка ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі»
Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана сланімчанка Вольга Янушка.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2021/06/yanushko.jpg)
Вольга Янушка на ўручэнні прэміі «Нацыянальная веліч» у Крамлёўскім палацы, 2018 год
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 чэрвеня.
Вольга Янушка працуе намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ «Слонімскі мясакамбінат».
Жанчына ўзнагароджана медалём за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў.