Гарэлі склад у магазіне, машына і гаспадарчая пабудова
20 чэрвеня на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Тавар у складзе
У першай палове дня ў Гродне на вуліцы Камарова загарэўся склад у краме. Агнём часткова знішчана маёмасць у памяшканні склада. Таксама закопчаны сцены і столь.
Маёмасць крамы
Днём гарэў аўтамабіль у вёсцы Баранавічы Карэліцкага раёна. Пашкоджаны маторны адсек машыны.
Вечарам гэтага ж дня згарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС