Памерла пацярпелая на пажары
Ранкам 8 траўня ў вёсцы Каты Мастоўскага раёна адбыўся пажар дома, які выкарыстоўваўся на дачу. У выніку пажара былі пашкоджаны страха, перакрыцці, маёмасць, сцены. У 50-ці метрах ад будынка была знойдзена жанчына з апёкамі першай і другой ступені ў беспрытомным стане.
Пацярпелую шпіталізавалі.
13 траўня паступіла паведамленне, што жанчына памерла.
67-гадовая мінчанка выкарыстоўвала дом пад дачу і вечарам папярэдне прыехала туды.
Фота МНС