Гарэла макулатура і гаспадарчая пабудова
Днём 13 траўня гарэла макулатура на адкрытай нарыхтоўчай пляцоўцы на станцыі Ласосна ў Гродне, паведамляе МНС.
У выніку пажару агнём знішчана 2, 5 тоны макулатуры на плошчы 200 кв. метраў, пашкоджаны прэс-упакоўшчык і лентачны пагрузачны канвеер.
У гэты ж дзень раніцай у вёсцы Вялікая Альшанка Гродзенскага раёна згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Прычыны пажараў высвятдяюцца.