Шпіёнская справа ў Слоніме і абмеркаванне мінкультам лёсу палаца Пуслоўскіх у Альбярціне
Пра гэта і не толькі распавядаецца ў пятым сёлетнім нумары электроннага краязнаўчага выдання “Слонімскі край”.
Пачынаецца травеньскі нумар “Слонімскага краю” гісторыяй пра тое, як слонімскі хлопчык Пётр Фабішэўскі праз аб’яву ў баварскай газеце шукаў у 1945 годзе сваіх бацькоў. Аўтар гэтай гісторыі Сяргей Ёрш.
Сяргей Ёрш таксама піша пра шпіёнскую гісторыю ў Слоніме, якая мела месца яшчэ ў 1922 годзе і шмат пра што іншае са слонімскай мінуўшчыны.
Пра прыезд у Слонім новага міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча і яго абяцанне абмеркаваць у мінкульце лёс парка-палацавага комплексу Пуслоўскіх у Альбярціне згадвае Генадзь Гурскі. Ён жа падрыхтаваў па матэрыялах газет 30-х гадоў мінулага стагоддзя вялікую публікацыю пра крымінал і здарэнні ў Слоніме і на Слонімшчыне ў тыя часы ды хроніку апошніх падзей.
Сяргей Чыгрын згадвае пра сёлетні 90-ы першамайскі юбілей Алега Лойкі ў Слоніме.
Пачытаць “Слонімскі край” можна ў Беларускай электроннай бібліятэцы kamunikat.org