Гарэлі тры дамы і кватэра
За апошнія суткі на Гродзеншчыне адбыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 22 красвіка ў вёсцы Рыбніца Гродзенскага раёна згарэў жылы дом. У той жа вечар у вёсцы Ляда на Мастоўшчыне таксама гарэў жылы дом.
Ноччу 23 красавіка гарэла кватэра на вуліцы Касманаўтаў у Лідзе і нежылы дом у Астраўцы на вуліцы Слабодка.
Прычыны пажараў устанаўліваюцца.