Форд пратараніў дарожны знак. Жанчыну-вадзіцеля даставалі з машыны ратавальнікі
Здарылася гэта раніцай 19 сакавіка на скрыжаванні вуліц Перамогі і Гаранавых у Гродне, паведамляе МНС.
У пашкоджаным Форде-Ф’южане 2016 года выпуску засталася заблакаваная жанчына-вадзіцель 1982 года нараджэння.
Падчас руху жанчыне зрабілася блага, і яе машына сутыкнулася з апорай дарожнага знака.
Дзверы аўто былі заблакаваныя. Начальнік ратавальнага каравула разбіў шкло пажарнай сякерай і адкрыў іх.
Ратавальнікі дапамаглі медыкам дастаць пацярпелую з машыны і пакласці яе на насілкі для шпіталізацыі.
Тым часам супрацоўнікі ДАІ высвятляюць прычыны ДТЗ.
Фота МНС