Кошты на платныя медпаслугі можна падвышаць не больш як на 5%
Міністэрства аховы здароўя даручыла падведамным структурам «прыняць неабходныя меры для недапушчэння ў 2021 годзе павелічэння прыросту індэксу спажывецкіх цэнаў больш як на 5%» на платныя медычныя паслугі, спасылаецца на прэс-службу ведамства БелаПан і іншыя рэсусы.
Тым часам афіцыйны дакумент, які змяшчае названае рашэнне, у публікацыі не згадваецца. Таксама няма спасылкі на які-небудзь нарматыўна-прававы акт, на падставе якога яно прынятае.
Магчымасць павелічэння цэнаў улады могуць разгледзець «выключна ў рамках ліквідацыі (скарачэння) стратнасці паслуг», адзначаецца ў паведамленні.
Паводле законадаўства, улады рэгулююць цэны на стаматалагічныя (артапедычныя і зубатэхнічныя), дыягнастычныя (лабараторная, прамянёвая, ультрагукавая, функцыянальная і эндаскапічная дыягностыка) медычныя паслугі і медычны агляд для выдачы правоў кіроўцы, адзначае “Радыё Свабода”.